"Белорусский фонд мира" подарил детям из семьи Сенкевич батут

11:03 / 28.01.2017
фонд мира Семье Сенкевич У рамках акцыі “Нашы дзеці”, якая на працягу снежня і студзеня “крочыць” па нашай краіне, госці з падарункамі наведаліся і ў дом сямейнага тыпу ў вечар на Вадохрышча.

фонд мира Семье Сенкевич1Вялікая і дружная сям’я Наталлі і Генадзя Сінкевічаў сустракала старшыню Астравецкай РА ГА “Беларускі фонд міра” Альдону Станіславаўну Сухадольскую і прадстаўнікоў аддзела адукацыі, спорту і турызму Дануту Іосіфаўну Петрык і Жанну Віктараўну Лаўрэцкую з добрым настроем: навагоднія святы ў гэтай сям’і яшчэ не скончыліся.

У падарунак дзецям, якія выхоўваюцца ў сям’і Сінкевічаў госці  прывезлі батут. Яны адразу ж узяліся за разбор вялікай скрынкі, у якой “хавалася” гэтае спартыўнае абсталяванне.

Думаецца, 2017 год для гэтых хлопчыкаў і дзяўчынак  стане не толькі запамінальным і радасным, але яшчэ і спартыўным.

Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.

Текст: