На областной спартакиаде "Золотой колос" островчане стали восьмыми

15:37 / 22.11.2016
спортАстравецкая каманда заняла восьмае месца ў фінале спартакіяды Гродзенскай вобласці “Залаты колас” сярод сельскіх жыхароў, якая праходзіла падчас  абласных “Дажынак” у Воранаве.

На званне самых лепшых і спартыўных прэтэндавалі сямнаццаць каманд Гродзеншчыны. На працягу двух дзён шаснаццаць нашых спартсменаў змагаліся за пальму першынства ў розных відах спорту.

У спаборніцтвах па валейболе і футболе быў уключаны залік летніх гульняў. Астатнія вынікі размясціліся ў турнірнай табліцы наступным чынам: у спаборніцтве па настольным тэнісе сталі адзінаццатымі, у гіравым спорце – трынаццатымі, у перацягванні каната нашы спартсмены занялі шостае месца, у стрытболе – пятае, а ў спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы астраўчане сталі шостымі.

У выніку ў фінале спартакіяды “Залаты колас” каманда Астравецкага раёна заняла агульнакаманднае восьмае месца.

Марына МАЦКЕВІЧ.