15:53 / 07.10.2010
10171
1

У работнікаў пошты ўжо ўвайшло ў прафесійную звычку дарыць людзям радасць. І нават напярэдадні свайго прафесійнага свята работнікі РВПС на чале з начальнікам Ірынай Эдуардаўнай Тальчук адправіліся з падарункамі ў Варнянскі дзіцячы сацыяльны прытулак.
Дарагія госці прывезлі выхаванцам прытулку не толькі гуманітарную дапамогу – канцылярскія тавары, адзежу, абутак, прысмакі – але... Читать далее

08:12 / 06.10.2010
9459

Першая падобная размова журналістаў з кіраўніком вобласці адбылася неўзабаве пасля прызначэння Сямёна Барысавіча на пасаду губернатара, калі ён, па ўласным прызнанні, яшчэ толькі ўваходзіў у курс спраў у рэгіёне і нават пажартаваў, што па вобласці пакуль ездзіць па компасу.
Другую сустрэчу С.Б. Шапіра таксама пачаў з жарту, якім звязаў дзве прэс-канферэнцыі:... Читать далее

07:41 / 06.10.2010
9312
2

Кананізацыі будучага благаславёнага папярэднічае збор фактаў, якія пацвярджаюць, што яго імем здзяйсняюцца цуды. Нямала па-добраму дзіўнага звязана і з імем кс. Канстанціна Стэповіча (Казіміра Сваяка), аб беатыфікацыі якога прафесар Адам Мальдзіс размаўляў падчас візіту ў Ватыкан са Святым Айцом Янам Паўлам ІІ. Адно з такіх цудаў здарылася ў мінулую суботу... Читать далее

07:33 / 06.10.2010
9309

“Ты толькі напішы пра ўсё, што мы бачылі”, – аб гэтым на зваротным шляху мяне папрасіў бадай што кожны з пілігрымаў. Лёгка сказаць… Толькі дзе ўзяць словы, сугучныя ўбачанаму, пачутаму, перажытаму за гэтыя тры дні…
Пілігрымка не заладзілася з самага пачатку – польскае консульства прамарудзіла з выдачай візаў, і замест першапачаткова... Читать далее

07:23 / 06.10.2010
9922
1

Ні дня без крадзяжу?..
Што толькі не крадуць злодзеі з дамоў і падвалаў жыхароў Астравеччыны! Можа, гэта восень так уплывае на некаторыя розумы і людзі цягнуць усё, што дрэнна ляжыць, ці то гэта нічым не абмежаванае жаданне нарыхтаваць усяго і паболей, пажадана чужога?
Як паведаміла ў сваёй заяве жыхарка вёскі Гальчуны, у... Читать далее

13:31 / 05.10.2010
10829

Закончыўся першы месяц навучальнага года, а разам з ім адзначалася ўсенароднае свята – Дзень настаўніка. Як адносяцца да гэтага дня дзеці і дарослыя, вучні і бацькі? Менавіта гэта мы вырашылі даведацца ў нашых гасцей. Сёння ў гасцёўню “Візаві” мы запрасілі вучаніцу 11 класа гімназіі №1 Амалію Азацян і жыхарку пасёлка... Читать далее

13:26 / 05.10.2010
10002

Надвячоркам напярэдадні Сусветнага Дня пажылых людзей кінаканцэртная зала “Астравец” была амаль цалкам запоўнена. Святочна ўбраныя, з памаладзелымі ўсмешлівымі тварамі ветэраны былі рады сустрэцца, пагаманіць аб сваіх пенсіянерска-гаспадарча-дачных справах, пра дзяцей і ўнукаў. І – падумаць-пагадаць: што на гэты раз падрыхтавалі ім арганізатары ўрачыстасці?
А калі на сцэну выйшла нязменная вядучая самых... Читать далее

13:19 / 05.10.2010
10436

Cпяшайцеся – не спазніцеся: традыцыйны восеньскі кірмаш адбудзецца ў гэтую суботу, 9 кастрычніка. Месца сустрэчы змяніць нельга – лесапаркавая зона Астраўца. Час – таксама: гандлёвыя рады пачнуць працаваць з 10 гадзін раніцы, а ў 11 пачнецца самае цікавае – абарона падворкаў кожнай гаспадаркі.








Так што шыкуйце грошыкі... Читать далее

09:10 / 04.10.2010
10395

Чарговае дарожна-транспартнае здарэнне, якое, на шчасце, абышлося без ахвяр, адбылося ў мінулую нядзелю.
У той дзень мужчына, жыхар Астравецкага раёна, вырашыў, напэўна, распачаць свой выхадны з “ста грамаў”. У такім нецвярозым стане ён сеў на веласіпед і паехаў з Астраўца ў накірунку вёскі Кавалі. У выніку на перакрыжаванні дарог Астравец –... Читать далее

09:05 / 04.10.2010
9082

Аляксандр Лявонцьевіч цяжка ўздыхнуў і закрыў апошнюю старонку сямейнага фотаальбома, у якім да гэтага ці не гадзіну перабіраў каржакаватымі пальцамі пажоўклыя здымкі, падносіў іх да блізарукіх вачэй, углядваўся, беспаспяхова намагаючыся знайсці хоць адну са сваёй выявай.
—Не любіў я фатаграфавацца, – падняў ён на мяне свае стомленыя блакітныя вочы. – Ведаеце,... Читать далее