На Островетчине сажают лес

17:00 / 02.04.2014
Гадавальнік, які быў закладзены некалькі гадоў назад ля вёскі Бялькішкі, даў свае першыя “плады”. Сёлета напярэдадні мерапрыемстваў па пасадцы лесу Астравецкі лясгас цалкам забяспечаны пасадачным матэрыялам, частку якога плануецца прадаць за мяжу.

Сеянцы – а гэта 500 тысяч елачак і да 2 мільёнаў сасёнак – будуць рэалізаваны ў Расію. Дарэчы, дагавор па рэалізацыі пасадачнага матэрыялу такога маштабу заключаны ўпершыню.
Акрамя гэтага, плануецца актыўная рэалізацыя мерапрыемстваў па лесаўзнаўленні. Штогод у лясной гаспадарцы раёна асвойваецца 250 гектараў зямлі. З улікам наяўнасці плошчы, пасадачнага матэрыялу, а таксама спрыяльнага надвор’я сёлета гэтая лічба можа дасягнуць 300 гектараў.
Пасадка лесу ўжо пачалася. Астравецкі лясгас заключыў дагаворы з установамі адукацыі раёна. Самымі актыўнымі “аднаўляльнікамі” лесу сёлета традыцыйна стануць школьнікі. Далучыцца да юных лесаводаў можа кожны жадаючы папрацаваць і падзарабіць – для гэтага трэба звярнуцца ў Астравецкі лясгас або ў лясніцтва па месцы жыхарства.


-----------------------
Алена Гануліч
.