В Беларуси пройдёт акция "Неделя леса"

09:00 / 03.04.2014
Па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь з 5 па 12 красавіка на тэрыторыі ўсёй краіны пройдзе добраахвотная традыцыйная акцыя “Тыдзень лесу-2014”, прымеркаваная да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У Астравецкім лясгасе распачалася рэгістрацыя валанцёраў і ўдзельнікаў акцыі. На сайце гэтай лесагаспадарчай установы (ostrovles.by) усе жадаючыя могуць азнаёміцца з участкамі, на якіх арганізавана пасадка дрэў. У акцыі таксама будуць удзельнічаць працоўныя калектывы, грамадскія, ветэранскія і патрыятычныя аб’яднанні.
Кожнага, хто хоча аддаць даніну памяці загінуўшым падчас Вялікай Айчыннай вайны, пасадзіўшы ў гонар герояў дрэва, чакаюць у Астравецкім лясгасе і лясніцтвах раёна.
Далучайцеся да добрай справы!


-----------------------
Алена ГАНУЛІЧ.