Палы травы могут привести к лесным пожарам

12:00 / 03.04.2014
За апошнія месяцы на тэрыторыі Беларусі адбыліся два лясныя пажары. У Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці агонь знішчыў паўгектара лесапасадак, а ў Гомельскай вобласці – 2,5 гектары. Асноўнай прычынай пажараў сталі сельгаспалы.

З надыходам вясны, калі ўсталёўваецца добрае надвор’е, жыхары нашага раёна пачынаюць спальваць смецце на падворках і за іх межамі. Некаторыя “разумнікі” яшчэ і выпальваюць сухую травяністую расліннасць. Менавіта гэтая неабачлівасць прыводзіць да лясных пажараў, у якіх гінуць не толькі лясныя масівы, але цэлыя экасістэмы і жывёльны свет.
Спецыялісты лясной гаспадаркі папярэджваюць: калі ў выніку сельгаспалаў знішчана агнём каля 1 гектара лесу, віноўніка чакае штраф да 12 мільёнаў рублёў. Варта адзначыць, што сёлета адзін такі “штрафнік” ужо заплаціў па рахунках.


----------------------------
Алена ЮРКОЙЦЬ.