Выберем "Мисс Весну"!

13:00 / 02.04.2014
Рэдакцыя газеты сумесна з раённай арганізацыяй “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аб’яўляе аб правядзенні раённага конкурсу “Міс Вясна-2014”.

Усё, што трэба зрабіць, каб стаць яго ўдзельнікам, – даслаць на электронную пошту раённай газеты ostrov_red@tut.by ці прынесці ў рэдакцыю газеты па адрасе: г. Астравец, вул. Кастрычніцкая, 5 два фотаздымкі. Адзін з іх па рашэнні журы будзе размешчаны на сайце газеты ostrovets.by і надрукаваны на старонках раённай газеты. Стаць удзельнікамі конкурсу могуць дзяўчаты ці маладыя жанчыны ва ўзросце ад 14 да 31 года, пажадана члены БРСМ.
Фотаздымкі будуць прымацца на працягу красавіка. Абавязкова ўкажыце сваё прозвішча, імя і імя па бацьку, паштовы адрас, электронны адрас, нумар кантактнага тэлефону і месца працы ці вучобы.
У маі на сайце газеты будзе аб’яўлена галасаванне яго наведвальнікаў. Ацэньваць фотаздымкі вясенніх прыгажунь будуць і члены журы, у склад якога ўвойдуць арганізатары конкурсу.