Начался сезон заготовки берёзового сока

09:00 / 29.03.2014
Сёлета сезон нарыхтоўкі бярозавага соку пачаўся на некалькі тыдняў раней. Астравецкі лясгас, як і астатнія лесагаспадарчыя ўстановы вобласці, прыступіў да “здабычы” бярозавіка “ў нагу” з надвор’ем. У кожным лясніцтве працуе спецыяльная брыгада, ёсць неабходны транспарт, тара, адпрацавана сістэма збору.

Кожны жадаючы можа набыць сок у лясніцтве па месцы жыхарства. Сёлета бярозавік рэалізоўваюць у васьмі лясніцтвах, акрамя Міхалішкаўскага. З улікам падатку на дабаўлены кошт адзін літр гэтага жывога напою каштуе 1200 беларускіх рублёў.
Інжынер па пабочным карыстанні лесам Алег Паўлавіч Мілешка паведаміў, што нарыхтоўваць сок могуць і звычайныя людзі. Для гэтага трэба звярнуцца ў Астравецкі лясгас або лясніцтва па месцы жыхарства і азнаёміцца з правіламі нарыхтоўкі “вадкага” ўраджаю.

-------------------------
Алена ГАНУЛІЧ.