Субботник по наведению порядка пройдёт в Островецком районе 5 апреля

08:00 / 31.03.2014

5 красавіка на Астравеччыне пройдзе раённы суботнік па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый населенных пунктаў і арганізацый раёна.


Усе працоўныя калектывы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, моладзь і школьнікі выйдуць на вуліцы, каб добраўпарадкаваць горад, населеныя пункты, аграгарадкі і свае тэрыторыі, а таксама помнікі і месцы пахаванняў воінаў і партызанаў Вялікай Айчыннай вайны, падрыхтаваць да летняга сезону аздараўленчы лагер “Ластаўка”.


--------------------------

Алена ЯРАШЭВІЧ.