Островчанин Никита Васильчик получил Диплом II степени на областном фестивале-конкурсе "Играй, мой баян!"

08:00 / 21.03.2014
У абласным фестывалі-конкурсе “Іграй, мой баян!”, які праходзіў на базе Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа, прынялі ўдзел і вучні з Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў і яе філіялаў.

На конкурс з’ехаліся таленавітыя баяністы і акардэаністы з усёй вобласці. Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю пачалася самая хвалюючая частка – праслухоўванне ў двух намінацыях і ў розных узроставых катэгорыях. Наш зямляк Мікіта Васільчык (педагог С.В. Дзям’янчык) змог справіцца з хваляваннем, цудоўна выступіў – і ў выніку быў узнагароджаны Дыпломам ІІ ступені ў намінацыі “Акардэон” (малодшая група).
Віншуем Мікіту і яго настаўніка з музычнай перамогай!


------------------------
Алена ГАНУЛІЧ.