"Астравецкая праўда" собирает друзей

13:33 / 18.02.2014
22 лютага ў будынку Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў пройдзе Дзень «Астравецкай праўды»
У праграме:
-  Фотавыстаўка Андрэя Памецькі «Яе Вялікасць жанчына»
- Знаёмства з калектывам газеты «Астравецкая праўда»
- Узнагароджанне пазаштатных аўтараў газеты
- Шчырая размова з чытачамі аб тым, якой павінна быць газета
- Розыгрыш прызоў
- Цікавыя музычныя нумары
Падчас Дня «Астравецкай праўды» можна будзе набыць сувенірную прадукцыю з выявай адметных мясцін Астравеччыны, а таксама новую кнігу галоўнага рэдактара газеты Ніны Рыбік «Скрыжаванні» і атрымаць аўтограф аўтара.
На мерапрыемства запрашаюцца падпісчыкі, чытачы, пазаштатныя аўтары «Астравецкай праўды» і ўвогуле – усе жадаючыя. Уваход свабодны.

Пачатак мерапрыемства – у 14 гадзін.