Островецкий тренер Алексей Маргуж назначен главным тренером области

08:00 / 18.02.2014
1
У зборнай па боксе Гродзенскай вобласці назначаны новы галоўны трэнер. Ім стаў астравецкі трэнер Аляксей Зянонавіч Маргуж.

Такое рашэнне было прынята на ўрачыстым справаздачным пасяджэнні Федэрацыі бокса пры ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама, якое адбылося 12 лютага. Пры гэтым кандыдатура Аляксея Зянонавіча была падтрымана аднагалосна.
– Канешне, гэта вельмі адказна, – сціпла каменціруе сваё назначэнне А.З. Маргуж. – Наперадзе – вялікі пласт работы.
Аляксей Зянонавіч і далей будзе працягваць працаваць у Астравецкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе і вучыць сваіх выхаванцаў дастойна паводзіць сябе не толькі на рынгу, але і ў жыцці – і паралельна выконваць новыя абавязкі.
Віншуем Аляксея Зянонавіча і жадаем яму поспехаў – у спорце і ў жыцці!


Марына МАЦКЕВІЧ.