Фонд социальной защиты населения возглавила Светлана Николаевна Иванова

10:00 / 14.02.2014
Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, які даволі працяглы час пасля таго, як яго ранейшы кіраўнік Тамара Дзмітрыеўна Пахомчык пайшла на заслужаны адпачынак, заставаўся “без капітана”, на мінулым тыдні ўзначаліла Святлана Мікалаеўна Іванова.

Трэба сказаць, што для Святланы Мікалаеўны гэтая работа – не новая: амаль 20 гадоў, з 1993 па 2011, яна працавала ў гэтым фондзе на розных пасадах, ад вядучага інспектара і да намесніка начальніка. А ў 2011 годзе С.М. Іванову прызначылі кіраўніком роднаснага, але ўсё ж іншага падраздзялення – упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне грамадзян.
Зараз жа, калі ў фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва ўзнікла кадравая праблема, Святлане Мікалаеўне прапанавалі ўзначаліць гэты адказны ўчастак работы, спадзеючыся на яе вялікі вопыт і глыбокія веды ў гэтай галіне.
Можна не сумнявацца, што з ускладзенымі на яе абавязкамі С.М. Іванова справіцца паспяхова.

-------------------
Ніна РЫБІК.