В Островецкой районной инспекции по налогам и сборам сменился руководитель

08:00 / 14.02.2014
У раённай інспекцыі па падатках і зборах з’віўся новы кіраўнік – яе ўзначаліў Канстанцін Іосіфавіч Ромаш.

Адметна, што ў Астравец Канстанцін Іосіфавіч прыехаў з Гродна і, як сам прызнаецца, без шкадавання змяніў абласны цэнтр на перспектыўны і малады – хоць і са шматвекавой гісторыяй – горад Астравец.
Нарадзіўся Канстанцін Іосіфавіч 9 кастрычніка 1978 года. Закончыў юрыдычны факультэт Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Працаваў у падатковай інспекцыі Ленінскага раёна горада Гродна – прайшоў шлях ад дзяржаўнага падатковага інспектара да загадчыка юрыдычнага аддзела.
31 студзеня гэтага года К.І. Ромаш быў прызначаны начальнікам інспекцыі па падатках і зборах Астравецкага раёна.
Пажадаем Канстанціну Іосіфавічу поспехаў на новай пасадзе.


p style="text-align: justify;"