Островецкая центральная районная больница признана лучшей в Гродненской области

14:00 / 12.02.2014
4
З шэрагам узнагарод вярнуліся астравецкія медыкі з выніковай абласной калегіі ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама.

Галоўная з іх – Астравецкая цэнтральная раённая бальніца па выніках абласнога агляду-конкурсу прызнана лепшай у Гродзенскай вобласці. Пры падвядзенні вынікаў улічваўся цэлы шэраг паказчыкаў, і па суме іх вызначаўся пераможца, якім і стала наша раённая бальніца сярод падобных устаноў аховы здароўя. Цяпер яна будзе прадстаўляць лячэбныя ўстановы Гродзеншчыны на рэспубліканскім аглядзе-конкурсе.
Але гэта не адзіная прыемная навіна. Міхалішкаўская ўчастковая бальніца заняла другое месца ў аглядзе-конкурсе сярод падобных ёй лячэбных устаноў, а Гозскі ФАП стаў трэцім у спаборніцтве фельчарска-акушэрскіх пунктаў.
З асабістымі ўзнагародамі вярнуліся дамоў з калегіі і некаторыя нашы медыкі. У прыватнасці, праца дзіцячага ўрача-аталарынголага Іны Рамуальдаўны Юркойць была адзначана Ганаровай граматай. Падзякі за сваю працу атрымалі старшая медыцынская сястра Міхалішкаўскай участковай бальніцы Людміла Рыгораўна Багдановіч і медсястра тэрапеўтычнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы Таццяна Сяргееўна Козіч.
Віншуем астравецкіх медыкаў з важкімі перамогамі!


-----------------------------
Ніна АЛЯКСЕЕВА.