Водитель-почтальон Ворнянского отделения связи Тереса Керно награждена медалью "За трудовые заслуги"

08:00 / 13.02.2014
Дзяржаўнай узнагародай – медалём «За працоўныя залугі» – была адзначана праца вадзіцеля-паштальёна Варнянскага аддзялення сувязі Тарэсы Сігізмундаўны Керна.

Тарэса Сігізмундаўна ўжо шмат гадоў разносіць пошту – пісьмы, газеты, часопісы – жыхарам вёсак, што ўваходзяць у зону абслугоўвання Варнянскага аддзялення сувязі. Каб было лягчэй, жанчына часта выкарыстоўвала для гэтага ўласны аўтамабіль – балазе, вадзіцель яна са стажам.
А праз некаторы час “ноу-хау” варнянскага паштальёна вырашана было ўкараніць у практыку работы – і ў штатным раскладзе Астравецкай пошты – упершыню ў рэспубліцы – з’явілася пасада “вадзіцель-паштальён”, абавязкі якога стала выконваць Тарэса Сігізмундаўна Керна.
Цяпер вось праца стараннага паштальёна заўважана і адзначана ўрадам краіны: на мінулым тыдні медаль “За працоўныя заслугі” ў Палацы Рэспублікі ёй уручыў Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч.
Віншуем Тарэсу Сігізмундаўну Керна з дзяржаўнай узнагародай!

------------------
Ніна РЫБІК.