По данным на 1 января 2014 года численность населения Островецкого района составила 23,9 тысячи человек

14:00 / 11.02.2014

За мінулы год на свет з’явілася 339 дзяцей – і гэта на 10 дзяцей больш, чым у 2012 годзе. З жыцця пайшлі 423 чалавекі, або на аднаго чалавека больш у параўнанні з тым жа 2012 годам. Натуральнае змяншэнне насельніцтва склала 84 чалавекі.
У г. Астравец натуральны прырост насельніцтва “пацягнуў” на 55 чалавек, што на 15,4% менш, чым за 2012 год. А натуральнае змяншэнне сельскага насельніцтва паменшылася на 12%.
У структуры прычын смерці першае месца займаюць хваробы кровазвароту (46,8%). Знешнія прычыны смерці (няшчасныя выпадкі, атручванні і траўмы, самагубствы, забойствы) складаюць 11,8%, а новаўтварэнні – 7,1%. З агульнай колькасці памерлых 22% склалі асобы дзеяздольнага ўзросту, асноўнымі прычынамі смерці якіх былі знешнія прычыны (41,9% ад агульнай колькасці памерлых у дзеяздольным узросце), хваробы сістэмы кровазвароту (28%) і новаўтварэнні (14%).
У раёне за 2013 год зарэгістравана 218 шлюбаў і 77 разводаў. У мінулым годзе ў параўнанні з 2012 годам колькасць шлюбаў павялічылася на 18,5%, а колькасць разводаў паменшылася на 3,7%. На 100 шлюбаў прыходзілася 35 разводаў (супраць 43 за 2012 год).
Міграцыйны прырост насельніцтва ў раёне са студзеня па снежань 2013 года склаў 80 чалавек, супраць міграцыйнага змяншэння (82 чалавекі) за 2012 год.


-------------------------------------
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.