Команда островецких милиционеров заняла первое место на областных соревнованиях по лыжным гонкам

13:00 / 10.02.2014
З залатым і сярэбранымі медалямі і агульнакамандным першым месцам вярнуліся з абласнога спаборніцтва па лыжнай гонцы супрацоўнікі Астравецкага аддзела ўнутраных спраў.

2014 год міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь І.А. Шуневіч зацвердзіў як Год здаровага ладу жыцця сярод работнікаў праваахоўных органаў.
У сувязі з гэтым у канцы студзеня ў Навагрудку прайшоў чэмпіянат упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама па лыжных гонках. Удзельнічалі ў спаборніцтве і астравецкія міліцыянеры, якіх на шляху да перамогі не змаглі спыніць ні складаныя ўмовы надвор’я, ні рашуча настроеныя сапернікі.
У выніку ў асабістым заліку старшы інспектар аддзялення прафілактыкі і правапарадку Ірына Віткевіч заняла першае месца. Старшы аператыўны дзяжурны Генадзь Драб, інспектар групы кадраў Аляксандр Качкан і вядучы спецыяліст аддзялення грамадзянства і міграцыі Таццяна Васюкевіч сталі сярэбранымі прызёрамі чэмпіянату. Усе разам яны прынеслі сваёй камандзе агульнакаманднае першае месца. Віншуем!


--------------------------------------------------------------------
Вадзім САВІЦКІ, нам. начальніка РАУС па ІРіКЗ.