Вышла в свет новая книга Нины Рыбик "Скрыжаванні"

08:00 / 09.02.2014
3
Днямі выйшла ў свет кніга аповесцей і апавяданняў галоўнага рэдактара раённай газеты “Астравецкая праўда”, члена Беларускага саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў Беларусі Ніны Рыбік “Скрыжаванні”.

У мінулым годзе рукапіс кнігі прозы Ніны Рыбік “Скрыжаванні” стаў пераможцам абласнога літаратурнага конкурсу імя Алаізы Пашкевіч (Цёткі), арганізатарамі якога выступілі Гродзенскі аблвыканкам і абласная арганізацыя Беларускага саюза пісьменнікаў. Менавіта гэтая нагода, а таксама прэмія, якую Ніна Аляксееўна атрымала за перамогу ў конкурсе, і сталі падставай для выдання кнігі.
Свет убачылі 1100 экзэмпляраў кнігі “Скрыжаванні” – ужо сёння іх можна набыць у Выдавецкім Доме “Звязда” і ў кнігарнях Мінска, а хутка можна будзе ўбачыць і набыць у раённым вузле паштовай сувязі.
Гэта трэцяя кніга таленавітай журналісткі і пісьменніцы: у 2000 годзе выйшла яе кніга “Права на адсяленне”, у 2008 – “Свае і Чужыя”.
Віншуем Ніну Аляксееўну з такой значнай падзеяй!