Работники криминально-исполнительной инспекции провели акцию "Подарим праздник детям"

14:00 / 04.02.2014
Сумясціць прыемнае і карыснае вырашылі супрацоўнікі крымінальна-выканаўчай інспекцыі і правялі акцыю “Падаруем свята дзецям” для непаўналетніх, бацькі якіх знаходзяцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі.

Разам з прадстаўнікамі Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і раённай арганізацыі Чырвонага крыжа яны наведалі дзяцей, чые бацькі знаходзяцца пад кантролем праваахоўных органаў, і ўручылі рабятам падарункі.
Разам з гэтым інспектары ў чарговы раз паглядзелі, у якіх умовах жывуць іх “падапечныя” і іх дзеці. Не абышлося і без прафілактычных гутарак – такім чынам міліцыянеры спрабуюць дастукацца да свядомасці людзей, якія аступіліся, прымусіць іх задумацца над сваім жыццём і тым, што яны могуць у будучым даць сваім дзецям.
Пакідалі супрацоўнікі інспекцыі сваіх “падапечных” са спадзяваннем, што на гэты раз іх словы будуць пачуты.


-------------------------------------------------------------------
Анатоль БАНІЦЭВІЧ, ст. інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі.


Фота з сайта open.by.