Падведзены вынікі конкурсу "Яе Вялікасць Жанчына". Віншуем пераможцаў!

10:31 / 06.06.2011

Закончылася вясна – а з ёй і фотаконкурс “Яе Вялікасць Жанчына”, які рэдакцыя праводзіла на сайце “Астравецкай праўды” ostrovets.by.


У конкурсе прынялі ўдзел дзесяць аўтараў, якія даслалі 14 работ. На працягу красавіка і мая на сайце ішло галасаванне наведвальнікаў за лепшыя работы. Па выніках яго лепшай была прызнана работа Анжалікі Мацко “Погляд” – за яе аддалі галасы 65 наведвальнікаў сайта – 24 працэнты ўсіх прагаласаваўшых.
Але, як і было заяўлена, у гэтым конкурсе, як і ў папярэднім, будзе два пераможцы: другога выбірала рэдакцыйнае журы. На гэты раз яно было на дзіва аднадушным: усім членам калектыву найбольш спадабаліся здымкі Галіны Твёрдай. Рознагалоссі ўзніклі толькі наконт работы – на конкурс было заяўлена дзве: адным больш спадабалася “8 Сакавіка”, а другім — “Мройнасць”. Тым не менш дзявочыя мроі ўсё ж набралі больш прыхільнікаў — у выніку гэты здымак стаў другім пераможцам.


Такім чынам, мы віншуем Анжаліку Мацко і Галіну Твёрдую з перамогай у рэдакцыйным конкурсе і просім іх звязацца з рэдакцыяй для атрымання ганаровых дыпломаў і прызоў.