"Кветкі жыцця" – новы конкурс ад "Астравецкай праўды"

15:37 / 01.06.2011
11
Летам на сайце “Астравецкай праўды” будзе праводзіцца новы фотаконкурс “Кветкі жыцця”.
Тое, што аб’яўляецца ён 1 чэрвеня, у Дзень абароны дзяцей, абумовіла і яго тэматыку: гэта дзеці.
На працягу чэрвеня на конкурс будуць прымацца фотаздымкі, а затым пачнецца галасаванне.
Вынікі конкурсу будуць падведзены напрыканцы лета. Гэта сёння здаецца, што да гэтага яшчэ вельмі далёка, але час бяжыць імкліва, і таму не зацягвайце з адсылкай фотаздымкаў на конкурс.