Толькі разам зробім добрую справу для нашых дзяцей!

15:01 / 24.05.2011

Дзеці з найбольш цяжкімі парушэннямі развіцця маюць магчымасць наведваць заняткі ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі – такіх чацвёра, яшчэ восем  вучыцца дома – да іх прыязджаюць спецыялісты цэнтра, аказваюць карэкцыйна-метадычную дапамогу, з іншымі – заняткі праводзяцца дома, у дзіцячых садках і  школах. Усім гэтым дзеткам  і цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі патрэбна наша дапамога.


З 29 красавіка на Астравеччыне стартавала дабрачынная акцыя “Анёл у тваім сэрцы”, мэтай якой  з’яўляецца дапамога ў набыцці рэабілітацыйнага абсталявання, спартыўнага інвентару і цацак у цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і дапамога дзецям-інвалідам, якія знаходзяцца ў найбольш цяжкім стане.
Кожны з нас мае магчымасць далучыцца да гэтай акцыі. Гэта можа быць матэрыяльная дапамога, пералічаная на дабрачынны рахунак, вашы ахвяраванні ў спецыяльныя скрынкі, вызначаныя для правядзення акцыі, або дапамога  цацкамі, развіваючымі гульнямі і дзіцячымі кніжкамі, якія вы можаце прынесці ў цэнтр па адрасу: вул. Кастрычніцкая, 8 (стары будынак музычнай школы).
У рамках акцыі пройдзе шэраг мерапрыемстваў, канцэртаў, цікавых сустрэч. Штосьці ў гэтым накірунку ўжо зроблена. Так, на выніковы канцэрт спецыялістаў і выхаванцаў  цэнтра пазашкольнай работы былі запрошаны дзеці, якія часова знаходзяцца ў сацыяльным прытулку. Прайшло пасяджэнне клуба “Надзея”, арганізатарам якога выступіў карэкцыйны цэнтр, і   на якое былі запрошаны бацькі хворых дзетак і медыцынскія работнікі. А літаральна сёння да  выхаванцаў карэкцыйнага цэнтра  прыехалі вучні Варонскай школы з цікавым лялечным прадстаўленнем.
Свой уклад у добрую справу ўнясуць і валанцёры РГА “Чырвоны Крыж” і тэрытарыяльнага цэнтра – яны плануюць правесці акцыю “Добрыя сэрцы” па збору ахвяраванняў ад насельніцтва на набыццё сродкаў гігіены для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі (скрынкі будуць ўстаноўлены на гарадскім рынку), каталіцкія і праваслаўныя прыходы, грамадскія аб’яднанні “Белая Русь”, БРСМ і БРПА, арганізацыі і прадпрыемствы нашага раёна.
Сваю падтрымку і дапамогу можа аказаць і кожны з вас, пералічыўшы грашовыя сродкі на дабрачынны рахунак:


Р/с № 3642522000175
ЦБУ №417 г.п. Островец филиал №423 г. Сморгонь
ОАО АСБ “Беларусбанк”
НФО 152101504
УНН 500019147

Отдел образования, в соответствии с целями акции


Закончыцца акцыя 1 чэрвеня ў Дзень абароны дзяцей.
Толькі разам мы можам зрабіць добрую справу для нашых дзяцей! Далучайцеся!


Алена ЯРАШЭВІЧ.