Стартуе акцыя «Моладзь за бяспеку»

09:35 / 23.09.2019

З 23 верасня па 15 кастрычніка ў Астравецкім раёне пройдзе рэспубліканская акцыя «Моладзь за бяспеку».


Акцыя закране кожнага жыхара Астравеччыны – яе ўдзельнікі завітаюць да дзяцей у навучальныя ўстановы і да людзей ва ўзросце, якія жывуць у сваіх хатах ці ў доме сумеснага пражывання, і да інвалідаў, а таксама сустрэнуць вас у вашай вёсцы ці на вуліцах Астраўца.

Канешне, асноўнай тэмай гэтых сустрэч стане бяспека жыццядзейнасці. Таксама плануецца, што работнікі МНС разам з актывістамі арганізацыі юных выратавальнікаў-пажарных дапамогуць пенсіянерам і інвалідам – прыбраць тэрыторыю, скласці дровы, устанавіць аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

Текст: