Ярко и необычно завершили республиканскую Неделю дополнительного образования в Островце

10:23 / 11.09.2019

Калі ў школах вучэбны працэс запускаецца з першага верасня, то ва ўстановах дадатковай адукацыі толькі пачынаецца самая гарачая пара па наборы груп на заняткі гурткоў. На працягу першага вераснёўскага тыдня педагогі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі мітусіліся , бы тыя пчолы, – запрашаючы дзяцей у гурткі і дэманструючы рэчы, якім дзеці могуць навучыцца на занятках.

Майстар-клас па лепцы з салёнага цеста.jpg

Майстар-клас па лепцы з салёнага цеста


Прэзентацыя гурткоў.jpg

Прэзентацыя гурткоў

– Каб заахвоціць вучняў наведваць гурткі, мы праводзім для іх азнаямляльныя экскурсіі з нашай установай, педагогі выходзяць у школы і прэзентуюць накірункі дзейнасці, раздаюць візітоўкі, запрашаем дзяцей і бацькоў наведаць выставы творчых дасягненняў нашых выхаванцаў, дні адчыненых дзвярэй, – расказала намеснік дырэктара цэнтра творчасці Вольга Сцефановіч. – У гэтым годзе жадаючыя запісацца ў гурткі могуць зрабіць гэта анлайн – у групе нашай ўстановы «ВКонтакте». 

Прэзентацыя кабінета для заняткаў робататэхнікай.jpg

Прэзентацыя кабінета для заняткаў па робатэхніцы 


Фіналам агітацыйнай кампаніі стала мінулая субота, калі няўрымслівыя настаўнікі і іх таленавітыя вучні запрашалі далучыцца да сваёй вялікай крэатыўнай сям’і ўсіх, хто прыйшоў на open air «Тэрыторыя творчасці».

Вядучыя свята Цвятан і Розачка.jpg

Вядучыя свята Цвятан і Розачка


Цэнтрам прыцягнення стала пляцоўка ля будынка Дома творчасці . Героі мультфільма «Тролі» Цвятан і Ружачка проста выпраменьвалі пазітыў, далучаючы дзяцей і дарослых да свята.

Гульнявая праграма.jpg

Гульнявая праграма


Творчыя майстэрні, дзе можна было папрацаваць у розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладной і выяўленчай творчасці, гульні, фокусы і галоўны сюпрыз ад арганізатараў – шоу мыльных пульхіроў. Вось так незвычайна запрашалі дзяцей і падлеткаў вучыцца развіваць свае здольнасці.

Шоу мыльных пульхіроў.jpg

Шоу мыльных пульхіроў


Тыдзень дадатковай адукацыі закончыўся, але гэта не азначае, што ў тых, хто не паспеў запісацца і мае жаданне займацца ў цэнтры творчасці, -- няма шансу сюды трапіць. Прыходзьце – вас будуць рады бачыць!

Песенны квартэт педагогаў і навучэнцаў.jpg

Песенны квартэт педагогаў і навучэнцаў


P.S.

У гэтым годзе Астравецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі адкрыў заняткі па рукадзеллю для маладых мамачак, куды яны могуць прыходзіць разам з дзецьмі .

Текст:
Фото: Максим Болонин