У Слоніме адкрылі помнік Льву Сапегу

15:01 / 01.09.2019
Святкаванне Дня беларускага пісьменства ў Слоніме пачалося з адкрыцця помніка яркаму дзяржаўнаму дзеячу Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу.

4.jpg

5.jpg



Помнік работы вядомага скульптара Івана Міско узнёсся на плошчы Леніна – дарэчы, скульптар, выступаючы на адкрыцці, выказаў спадзяванне, што неўзабаве і гэтая плошча будзе насіць імя слыннага земляка, вялікага канцлера ВКЛ, стваральніка Статута Вялікага Княства Літоўскага, старосты Слоніма.

Прапанова скульптара была сустрэта гарачымі апладысментамі гараджан. 

3.jpg



– Я вельмі рады, што такія выбітныя людзі нарэшце вяртаюцца на радзіму, – сказаў на ўрачыстым мітынгу міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч. – Вялікі дзякуй Слоніму і сланімчанам за гэты помнік Льву Сапегу. 

6.jpg



Белае покрыва саслізнула – і пад апладысменты прысутных паўстала велічная фігура вялікага чалавека. Леў Сапега вярнуўся ў Слонім!

1.jpg

2.jpg


Текст: Нина Рыбик