Выхаванцы аздараўленчага лагера «Млын» вандруюць па радзіме
Аздараўленчы лагер «Млын» для дзяцей малодшага школьнага ўзросту працуе на базе Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ўжо трэцяе лета запар.
Пра яго запатрабаванасць сярод дзяцей сведчыць просты, але вельмі яскравы факт: жадаючых адпачыць тут было ў разы больш, чым прапанаваных месцаў!
Кожная змена лагера – тэматычная, сёлетняя прысвечана Году малой радзімы. Выхаванцы вандруюць па краіне і раёне, знаёмячыся з архітэктурнымі помнікамі Беларусі і культурай продкаў; спасцігаюць азы старажытнага народнага і сучаснага мастацтва на майстар-класах.
Паслухаўшы расповеды і ўражанні наведвальнікаў «Млына», можна не сумнявацца: васямнаццаць дзён летніх канікул у дзяцей будуць дакладна цікавымі.
Ангеліна ЛАЎРЫНОВІЧ