«Трафейныя» медалі Астравецкага лясгаса

08:49 / 30.03.2011

З 10 па 13 сакавіка ў выставачным цэнтры “БелЭкспа” ў Мінску праходзіла Міжнародная спецыялізаваная выстаўка-кірмаш “Паляўніцтва і рыбалоўства. Вясна-2011”, у якой традыцыйна ўдзел прыняла лесапаляўнічая гаспадарка ДЛГУ “Астравецкі лясгас”.


На гэты раз для ўдзелу ў выставе былі падрыхтаваны паляўнічыя трафеі, турыстычныя буклеты, інфармацыйныя стэнды і ролікі з фільмамі аб Астравецкім лясгасе і паляўніцтве. Варта адзначыць, што наша экспазіцыя вызначалася ад іншых маляўнічасцю афармлення – асаблівы каларыт стэндам надавалі скура мядзведзя, рогі казулі і лані. Каля павільёна Астравецкага лясгаса пастаянна тоўпіліся наведвальнікі выставы, ды і арганізатары высока адзначылі нашу экспазіцыю. У выніку лясгасаўцы за паляўнічыя трафеі атрымалі некалькі медалёў: завезеныя чатыры пары іклаў кабана былі адзначаны залатымі медалямі, тры пары рагоў казулі з чэрапам – бронзавымі медалямі і адна пара рагоў казулі – сярэбраным медалём.


Вольга ШОЎКУН.