Астравецкі цэнтр пазашкольнай работы ў тройцы лідараў

09:27 / 28.03.2011

Газета ўжо паведамляла, што сярод устаноў адукацыі праходзіў раённы этап абласнога конкурсу “Брэнд года сістэмы адукацыі”. Тады пераможцамі сталі гімназія №1, Гервяцкая СШ, Варнянскі НПК і Астравецкі цэнтр пазашкольнай работы. Яны і атрымалі магчымасць пазмагацца за права называцца лепшымі ў сваёй намінацыі ў абласным конкурсе.


Нядаўна былі падведзены вынікі абласнога конкурсу, а яго пераможцы кожны ў сваёй намінацыі былі ўзнагароджаны граматамі ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.
З фіналістаў, якія прадстаўлялі наш раён, толькі адна ўстанова змагла трапіць у лік прызёраў – Астравецкі цэнтр пазашкольнай работы. У 2009 годзе яго супрацоўнікі ўжо ўдзельнічалі ў падобным конкурсе на лепшую ўстанову пазашкольнага выхавання і сталі трэцімі.
Сёлета фартуна зноў усміхнулася супрацоўнікам Астравецкага цэнтра пазашкольнай работы: і яны атрымалі дыплом другой ступені за высокія дасягненні ў абласным аглядзе-конкурсе ўстаноў адукацыі за права з’яўляцца Брэндам сістэмы адукацыі. На першым месцы – Смаргонь, на трэцім – Ваўкавыск. А Брэндам года стаў Лідскі цэнтр пазашкольнай работы.
Віншуем!


Алена ЯРАШЭВІЧ.
Фота Віталія Спірыдона.