ДАІ паведамляе: усе – на тэхагляд!

10:02 / 15.03.2011

Ужо ў гэтым годзе супрацоўнікамі аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі Астравецкага РАУС было выяўлена 1109 парушэнняў Правілаў дарожнага руху. Пры гэтым у 115 выпадках вадзіцелі прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартам з няпройдзеным ва ўстаноўленым парадку дзяржаўным тэхнічным аглядам і 53 – былі пакараны за кіраванне аўтамабілем з тэхнічнымі няспраўнасцямі, з якімі эксплуатацыя забаронена – у такіх вадзіцеляў ёсць вялікая верагоднасць стаць віноўнікам дарожна-транспартнага здарэння.


У сувязі з гэтым у мэтах павышэння бяспекі дарожнага руху з 10 па 20 сакавіка на тэрыторыі ўсёй Беларусі праходзіць агульнарэспубліканская дэкада “Дзяржтэхагляд” па кантролю за своечасовым праходжаннем тэхагляду.
У адпаведнасці з ч.5 арт.18.12 КаАП Рэспублікі Беларусь за непрадастаўленне транспартнага сродку без уважлівай прычыны ва ўстаноўлены тэрмін для праходжання тэхагляду таксама як і кіраванне аўтамабілем з пратэрмінаваным тэхаглядам караецца папярэджаннем або штрафам у памеры да 2 базавых велічынь (70 тысяч рублёў).
 Абавязаная асоба, адказная за тэхнічны стан і эксплуатацыю транспартных сродкаў, якая дапусціла да ўдзелу ў дарожным руху транспарт,  што не прайшоў дзяржаўны тэхагляд, можа быць пакарана ў выглядзе штрафу ў памеры ад 4 да 6 базавых велічынь.
Зараз дзяржаўны тэхнічны агляд можна прайсці на дыягнастычнай станцыі УП “Белтэхагляд” у Астраўцы, якая размяшчаецца на тэрыторыі аўтапарку №4.


С. РОДЗЬ, старшы інспектар ДПС ДАІ.