Астравецкія міліцыянеры прымалі віншаванні

15:28 / 11.03.2011

Чацвёртага сакавіка ўсе супрацоўнікі беларускай міліцыі адзначалі сваё прафесійнае свята. З гэтай нагоды ў мінулую пятніцу ў кінаканцэртнай зале “Астравец”  адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае абаронцам правапарадку.Спачатку з прафесійным святам усіх супрацоўнікаў павіншаваў прызначаны напярэдадні начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў  А.І. Шастайла. І перш за ўсё ён успомніў былых супрацоўнікаў –ветэранаў і тых, хто загінуў на баявым пасту. Іх добрасумленная праца і ўчынкі назаўсёды застануцца ў гісторыі Астравецкай міліцыі.


Прадоўжылася мерапрыемства на прыемнай ноце – лепшым супрацоўнікам міліцыі ўручалі ўзнагароды, для іх гучалі песні і словы шчырых пажаданняў. Медаль “90 год міліцыі Беларусі” атрымаў намеснік начальніка РАУС, начальнік аддзела папярэдняга расследавання М.М. Сінкевіч. Загадам начальніка Упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскай вобласці падзяку атрымаў міліцыянер-вадзіцель А.Ф. Плаўскі.
Далучыўся да шматлікіх віншаванняў сваіх калег і начальнік аддзела па пашпартнай рабоце ДГіМ Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Д.С. Леўчанка, які таксама прывёз з сабой шэраг узнагарод. Загадам камандуючага ўнутранымі войскамі МУС за самаадданую службу былі адзначаны першы намеснік РАУС А.І. Матулевіч, намеснік начальніка, начальнік аддзела папярэдняга расследавання М.М. Сінкевіч, начальнік крымінальнага вышуку М.Я. Халецкі, старшы інспектар па дазваляльнай рабоце В.Э. Герасім і старшы оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку В.Ф. Базюк.
Павіншаваць супрацоўнікаў міліцыі з прафесійным святам ад імя органаў мясцовай улады прыйшлі намеснік старшыні райвыканкама В.З. Свіла і старшыня раённага Савета дэпутатаў В.В. Барташэвіч. Адзначыўшы станоўчыя вынікі раённай міліцыі ў барацьбе са злачыннасцю і ахове правапарадку, яны лепшым супрацоўнікам уручылі Падзячныя пісьмы – іх атрымалі ўчастковыя інспектары А.А. Мешкель і А.І. Лукша, оперупаўнаважаны  крымінальнага вышуку Р. І. Врублеўскі, а таксама дазнавацель групы дазнання В.С. Арлоўскі.
Шчырымі словамі і найлепшымі пажаданнямі павіншавалі супрацоўнікаў міліцыі і кіраўнікі іншых сілавых структур раёна – пракуратуры, камітэта дзяржаўнай бяспекі, аддзела па надзвычайных сітуацыях, ваенкамата, пагранатрада, дэпартамента “Ахова”, падатковай інспекцыі.
Ну і, канешне ж, усіх міліцыянераў песнямі і танцамі павіншавалі работнікі  культуры і выхаванцы Цэнтра пазашкольнай работы.


Марына МАЦКЕВІЧ.