Вучні пачатковых класаў сустрэлі зіму ў “Ластаўцы”

14:42 / 03.12.2018

У мінулую суботу радасныя дзіцячыя воклічы абудзілі ранішнюю цішыню: вучняў пачатковых класаў разам з настаўнікамі і бацькамі сустрэлі ў лагеры “Ластаўка”.

Варнянская СШ.jpg

Зрабіць незабыўным гэты дзень вырашылі настаўнікі Варнянскіх ясляў-сада – сярэдняй школы. Разам з бонсцікамі дзеці “запальвалі” “Навагодні бон-парад”. Карагод гульняў, танцаў, песень, конкурсаў віраваў у зале! А такога крэатыўнага і сучаснага Дзеда Мароза і таленавітай Снягурачкі яшчэ, я ўпэўнена, не бачыў ніхто!

Не засталіся ў баку і гаспадары “Ластаўкі”. Перад гасцямі расчыніла дзверы па-святочнаму ўпрыгожаная зала. Дзяцей і дарослых запрасілі ў фіта-бар, дзе кожны атрымаў “ластаўчыны” прысмакі і кубачак духмянай гарбаты з лімонам, што асабліва сагравала ў марозны дзень.

Наведвальнікі “Ластаўкі” прывезлі дамоў фотаздымкі з героямі навагодняга бон-параду і цудоўны настрой, якога, верыцца, хопіць надоўга.

Таццяна ЛАКЕВІЧ, настаўнік пачатковых класаў Варнянскага НПК.

Текст: Главный администратор