У сто гадоў Ганна Арлоўская чытае на памяць Пушкіна і спявае песні

09:39 / 21.09.2018
2001

Векавы юбілей адзначыла 19 верасня жыхарка Астраўца Ганна Якаўлеўна Арлоўская.

Юбілярку павіншавалі старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ірына Фёдараўна Раткевіч і загадчыца аддзялення Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Святлана Валянцінаўна Сафранкова.

IMG_9530.jpg

– Жыццё складвалася па-рознаму. І працаваць, і гараваць, і радавацца даводзілася, – гаворыць Ганна Якаўлеўна. І дадае: – Вершы і песню люблю – з імі весялей.

Жанчына і ў 100 гадоў з лёгкасцю і цудоўнай інтанацыяй цытуе Пушкіна і Сурыкава, спявае народныя песні – і радуецца жыццю.

– Мама нарадзілася ў Расіі, скончыла толькі тры класы, – расказвае дачка стогадовай юбіляркі Алена Арлоўская. – Але большая частка яе жыцця прайшла ў Беларусі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны яна пазнаёмілася з татам – разам з ім вярнулася на яго радзіму. Усё жыццё працавала ў калгасе: цяжка даводзілася, але спраўлялася.

IMG_9534.jpg

У юбілейны дзень нараджэння дачка і трое сыноў, шэсць унукаў і сямёра праўнукаў жадалі матулі, бабулі і прабабулі Ганне Якаўлеўне Арлоўскай здароўя.

Павіншавалі жанчыну і госці, уручыўшы кветкі ад магазіна “Жасмін” і падарунак і адрасаваўшы ёй шмат цёплых слоў.


Текст: Елена Ярошевич
Фото: Елена Ярошевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений