Спондаўскія школьнікі далучыліся да акцыі “Анёл у тваім сэрцы”

09:01 / 01.06.2018

Навучэнцы Спондаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы далучыліся да правядзення Тыдня добрых спраў “З дабром у сэрцы”, які праходзіў у нашым раёне ў рамках абласной акцыі “Анёл у тваім сэрцы. Ты ў сэрцы анёла”.

yG5ewSIDyDE.jpg

Хлопчыкі і дзяўчынкі высвятлялі, ці патрэбна дабрыня ў сённяшнім свеце камп’ютарных тэхналогій, у чым праяўляецца міласэрнасць і спагада, што неабходна, каб не ачарсцвець душой і прыйсці на дапамогу тым, хто мае ў гэтым патрэбу. Свае разважанні школьнікі прадставілі ў флаерах “З дабром у сэрцы”, якія распаўсюдзілі сярод мясцовых жыхароў. А работа шасцікласніцы Маргарыты Памецькі прыняла ўдзел у раённым фотаконкурсе “Мой свет – добры!”.

Спондаўскія школьнікі аказваюць дапамогу пажылым людзям, не забываюць павіншаваць іх са святамі і запрасіць на школьныя мерапрыемствы, займаюцца добаўпарадкаваннем і ўборкай населеных пунктаў і прыродных аб’ектаў, з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі акцый “Дзеці – дзецям”, “Цуды на Каляды”.

У школе прайшла акцыя па збору канцылярскіх прыналежнасцей для выхаванцаў Астравецкага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Да яе далучыліся работнікі школы і жыхары вёскі, якія дапамаглі грашовымі сродкамі.

Алена ПАМЕЦЬКА, настаўніца Спондаўскага НПК.

Текст: Главный администратор