Хватило ли островчанам праздничных выходных?

10:46 / 18.01.2018
Сёлетняя зіма не толькі дзецям, але і дарослым падарыла са­праўд­ныя навагоднія канікулы. За гэты час многія адпачылі ад працоўных клопатаў, сустрэліся з роднымі і сябрамі, павесяліліся.
У астраўчан і гасцей горада наш карэспандэнт цікавіўся, ці хапіла ім святочных выхадных.

Людміла Канчаніна, дзяжурная ў гасцініцы «Радуга»:

канчаніна.jpg

– Свята Божага Нараджэння сустракала дома разам з блізкімі, а Новы год – на рабоце. У мяне «плаваючы» графік, таму без розніцы, шмат выхадных ці не прыпадае на святы.

Пётр Баравік, жывёлавод МТФ «Кялёйці» КСУП «Гудагай»:

баравік.jpg

– Новы год сустрэў з сям’ёй: 31 снежня ў 9 гадзін вечара прыйшоў з работы – і адразу за стол. Святаў і выхадных шмат не бывае! (Усміхаецца) У расіян навагоднія канікулы працягваліся больш за тыдзень. Добра было б, каб і ў нас была такая традыцыя. Але, з іншага боку, хто тады будзе карміць і даглядаць жывёлу на фермах і комплексах?

Данута Кандратовіч, пенсіянерка:

кандратовіч.jpg

– Хоць я і на пенсіі, але дома не сядзіцца: падпрацоўваю. Мне хапіла выхадных дзён, якія выпалі ў сувязі са святамі. Новы год сустракала разам з сям’ёй. За стол запрасілі суседку з унукам… Доб­ра, што сёлета адпачывалі тры дні на Каляды і чатыры на Новы год. Многія гэты час выкарысталі для паездак і сустрэч са сваякамі і сябрамі.

Ліза Тэйка, вучаніца 6 «А» класа СШ №2 г. Астравец:

тэйка.jpg

– Класна было б, каб святы працягваліся! Не трэба ў школу хадзіць, хатнія заданні рабіць… А яшчэ падарункі ўсе дораць. У Дзеда Мароза сёлета папрасіла планшэт – і ён прынёс. На зімовых канікулах я дапамагала маме, малявала, глядзела мультфільмы. Вельмі не хацелася ісці ў школу, з задавальненнем адпачывала б яшчэ.

Алена Бурдук, шэф-повар рэстарана «Радуга»:
бурдук.jpg
– Святаў, а з імі і станоўчых эмоцый хапіла – ажно з лішкам. На працягу апошніх гадоў Новы год я сустракаю на рабоце, а не з сям’ёй – прывыкла ўжо. Сёлета таксама працавала. Затое з 1 па 8 студзеня адпачывала.

Текст:
Фото: Алена Гануліч