«Польское эхо Островца» прозвучало в Минске

12:21 / 25.09.2017

20170916_125926.jpg

З насычанай праграмай выступіў хор “Польскае рэха Астраўца” на свяце польскай культуры, якое прайшло 16 верасня ў Мінску ля Ратушы.

Астраўчанам выпала пачэсная місія адкрываць і закрываць фестываль – і яны годна справіліся з ёй. Задорныя і няўрымслівыя артысты парадавалі гледачоў прыгожымі мілагучнымі песнямі на польскай мове, а таксама зарадзілі іх сваёй пазітыўнай энергіяй.

20170916_124639.jpg

Падчас свята польскай культуры можна было не толькі атрымаць станоўчыя эмоцыі, але і падсілкавацца: там праходзіла і выстаўка-дэгустацыя нацыянальных польскіх страў. Астравецкія бігус, шчупак і марынаваныя грыбы, прыгатаваныя па народных рэцэптах, не пакінулі нікога раўнадушным і атрымалі мноства станоўчых водгукаў. 

20170916_171654.jpg

Текст: