Новости

13:53 / 21.01.2013
4333

Падрабязней пра жыццё астравецкіх пажарных-выратавальнікаў нам расказаў Вадзім Келін, намеснік начальніка аддзела па ідэалагічным выхаванні і кадравым забеспячэнні.
– У сувязі з ростам і развіццём Астраўца чакаецца і павелічэнне штату раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. У мінулым годзе мы ўжо набралі 25 чалавек радавога малодшага і афіцэрскага саставу. Усяго ў нас... Читать далее

08:05 / 18.01.2013
4345

Абласны конкурс праектаў на лепшы сямейны клуб “Педагог, бацькі, дзеці: насустрач адзін аднаму” прайшоў у Гродне.
На абласны конкурс былі дасланы 18 праектаў, якія скіраваны на супрацоўніцтва паміж дарослымі і дзецьмі. Абласное журы выбрала тры лепшыя распрацоўкі. Прычым першае месца сярод іх было прысуджана праекту клуба сямейнай творчасці “Таленавітыя разам!”, аўтарам... Читать далее

15:15 / 17.01.2013
4441

Вы бачыце незвычайнае ў звычайным, заўважаеце цікавае ў паўсядзённым, і камера вашага мабільнага тэлефона заўсёды працуе ў стылі “актыў”? Тады абласны конкурс “MobilaArt”, які праводзіць райкам БРСМ, менавіта для вас.
Умовы конкурсу вельмі простыя: відэаролікі, дзе вы здымалі прыгожыя пейзажы, сваіх хатніх любімцаў, смешныя выпадкі з жыцця трэба даслаць у электронным... Читать далее

14:00 / 17.01.2013
4220

Усяго за 2012 год закуплена 4338,5 тоны “прыватнага” малака, што складае 92 працэнты да ўзроўню 2011 года. На ўзроўні папярэдняга года ўдалося спрацаваць толькі малаказборшчыкам КУП “Спонды АграСэрвіс”, якія закупілі 418,6 тоны малака ў насельніцтва (у 2011-ым – 417,8 тоны). На 95 працэнтаў “падабраліся” да мінулагодняга аб’ёму закупак малаказборшчыкі СВК... Читать далее

14:00 / 15.01.2013
4457

У будынку кінаканцэртнай залы “Астравец” адкрыў сваё прадстаўніцтва “Белзнешэканомбанк”.
Падобна, што ў нас, карыстальнікаў банкаўскімі паслугамі, з’явіўся шанс сэканоміць свой час – дзякуючы адкрыццю новага разлікова-касавага цэнтра – чэргі, якія ўзнікаюць пры аплаце за тыя ж камунальныя паслугі, павінны зменшыцца.
І працэдура атрымання крэдытаў у новым банку таксама значна спрошчана.
А яшчэ ў... Читать далее

09:00 / 11.01.2013
5270

У Гродзенскім абласным драматычным тэатры прайшла цырымонія ўручэння стыпендый Гродзенскага аблвыканкама імя А.І. Дубко.
На ўрачыстае мерапрыемства, на якое былі запрошаны 39 школьнікаў, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных устаноў і студэнтаў ВНУ, трапіла і вучаніца Гервяцкай школы Юлія Сцефановіч. Гэтая таленавітая дзяўчына штогод уваходзіць у лік пераможцаў абласной алімпіяды па гісторыі.
Таленавітая дзяўчына акрамя... Читать далее

10:00 / 10.01.2013
5115

У снежні 2012 года прайшла сустрэча старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Н.У. Сянюць з калектывам Дырэкцыі будаўніцтва атамнай электрастанцыі.
Мэта яе візіту зразумелая і простая – пазнаёміць працаўнікоў арганізацыі з дзейнасцю Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання і работай грамадскай прыёмнай раённай арганізацыі “Белая Русь”. Падчас сустрэчы былі таксама абмеркаваны перспектывы стварэння яшчэ... Читать далее

13:56 / 09.01.2013
5085

У апошні час на тэрыторыі Астравецкага раёна павялічылася колькасць крадзяжоў з гаражоў і прыдамавых пабудоў.
Напрыклад, за мінулы год здзейснена 8 крадзяжоў, дзе папулярнасцю карысталіся аўтамабільныя колы, паліва-змазачныя матэрыялы, аўтамагнітолы, акумулятарныя батарэі, наборы інструментаў, розныя электраінструменты і іншая маёмасць. У большасці выпадкаў злодзеі дзейнічалі ноччу. Будынкі, у асноўным, былі зачынены на... Читать далее

08:30 / 09.01.2013
4529

Перад Новым годам кожны чалавек чакае нечага цудоўнага, таямнічага і прыемнага. Асабліва навагодніх падарункаў і сюрпрызаў чакаюць дзеці. І для таго, каб іх мары і жаданні споўніліся, штогод у раёне праводзіцца дабрачынны ранішнік. Сёлета раённы выканаўчы камітэт і аддзел адукацыі ў рамках акцыі “Нашы дзеці” запрасіў у кінаканцэртную залу “Астравец”... Читать далее

14:00 / 08.01.2013
5064

Традыцыйна напярэдадні Новага года збываюцца самыя запаветныя жаданні. Асабліва радасна, калі атрымліваецца падарыць хаця б крышачку радасці і добрага настрою дзецям, якія знаходзяцца ў бальніцы.
Расквеціць іх жыццё радаснымі фарбамі вырашылі члены праўлення раённай арганізацыі “Белая Русь” на чале са старшынёй Н.У. Сянюць і адправіліся з падарункамі ў бальніцу.
Вядома, што прыйшлі... Читать далее