Якое дрэўца пасадзіць каля ганка

13:41 / 19.03.2019
Марыце, каб ваш аграгарадок ці вёска патаналі ў зеляніне? Хочаце побач з домам пасадзіць некалькі бярозак ці елачак? Ажыццявіць вашы мары дапаможа Астравецкі лясгас – прычым бясплатна.

– У кожным лясніцтве выдзелены спецыяльныя ўчаст­кі, дзе можна выкопваць дрэвы для перасадкі – але рабіць гэта дазваляецца толькі ў прысутнасці супрацоўнікаў лясніцтва, – патлумачыла інжынер па лесакарыстанні Ганна Маркевіч. –  За дрэвамі звяртайцеся ў лясніцтва па месцы жыхарства. І няхай наш край стане прыгажэйшым і зелянейшым. 

3411.jpg

Текст: