Беражыце нас, берагіні! + відэа (Абноўлена)

17:02 / 17.07.2017
1

BEREGINI.jpg

15 ліпеня на беразе Янаў­скага вадасховішча прайшло раённае свята «Дзень Берагіні». Прынялі ўдзел у ім трынаццаць калектываў і арганізацый Астравеччыны.

Даведка

Берагіня – у славянскай міфалогіі вялікая багіня, якая разам з Родам спара­дзіла ўсё існае. Яе суправаджаюць паўсюль прамяністыя вершнікі, якія сімвалізуюць Сонца.

Культ Берагіні быў прад­стаў­лены бярозай – увасабленнем нябеснага ззяння, святла. З часам бяроза стала асоба ўшаноўвацца на «русалках» – святах у гонар Берагінь (Русалак).

У Берагіні шмат імён, у тым ліку і ў міфалагічных сістэмах іншых індаеўрапейскіх народаў. У славянскім шанаванні Берагіня больш вядома як Лада.

Кожны калектыў прапанаваў на суд гледачоў сваё ўяўленне таго, якой павінна быць Берагіня.

Свята пачалося з тэатралі­заванага прадстаўлення Астравецкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, якое дапамагло зразумець прысутным, што ж яна такая – Бера­гіня?

berag.jpg

berag1.jpg

berag2.jpg

berag3.jpg

А далей распачаўся сапраўдны казачны конкурс. Кожная ўдзельніца раскрывала гледачам сваё ўяўленне аб Берагіні: пяшчота, каханне, летуценнасць, маладосць…

Выступленне ўдзельніцы з раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Веранікі Ганчаровай можна смела назваць «гісторыяй нараджэння». У лёгкай інтэрпрытацыі: гэтая берагіня і звяроў, рыбу і птушак абароніць, і лес ад пажару ўратуе. А калі ўжо заспявае!

А вось Дзіяна Казюлевіч з Гудагайскага аддзела культуры і вольнага часу прадставіла крыху пасталеўшы вобраз Берагіні з філасофскім бачаннем свету.

Берагіні з Маляў Марыя Анімуцкая і Вікторыя Клімовіч у суправаджэнні «беларускага марака» з украінскімі каранямі Аляксандра Марозава змаглі «запаліць» настрой прысутных актыўнымі матывамі, якія перамяжоўваліся выкананнем «Купалінкі» ў сучаснай апрацоўцы.

На змену мальскім удзель­ніцам на сцэну выйшаў цэлы калектыў Берагінь з Гервят і Рымдзюн: Эрыка Петрык, Анастасія Ядзевіч, Лізавета Вінцкусь, Злата Захарэўская, Варвара Леншына – яны заваражылі гледачоў пяшчотнай песняй і прыгожым танцам.

Наступная ўдзельніца – Алёна Вайдак з КСУП «Гудагай», выступала без групы падтрымкі – але ёй гэта і не трэба было. Яе пранікнёны верш «Берагіня», напэўна, многіх мужчын пры­мусіў па-новаму паглядзець на сваіх прыгожых слабых, але такіх надзейных «палавінак», што заўсёды будуць побач на любых жыццёвых віражах.

Рамантычнымі нотамі пра стары замак на беразе Лошы і абяцаннем роднаму краю «Дзе ні буду – я сюды вярнуся!» кранула гледачоў прадстаўніца Астравецкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Гражына Жукоўская.

Здзівіла вакальнымі дадзе­нымі і расчуліла гасцей свята, паклікаўшы за небакрай у далёкія «Васільковыя далі» Маргарыта Янульчык з Астравецкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства.

Сапраўдны фурор выклікала канкурсантка Марыя Вайця­ховіч, якой дапамагалі работнікі аддзела культуры і вольнага часу аграгарадка Міхалішкі і Міхалішкаўскай сельскай бі­бліятэцы. Яна не толькі праспявала кранаючую песню, а яшчэ і падарыла кожнаму прысутнаму прыгожы букецік.

Алеся Лісоўская з Астравецкага раённага вузла паштовай сувязі ў вершы раскрыла слухачам сэнс слова «берагіня» і растлумачыла, што павінна аберагаць і захоўваць сапраўдная жанчына.

Асаблівым, не падобным да папярэдніх выступленняў, атрымалася прадстаўленне Алены Гала­віной, камісара Усебеларускай студэнцкай будоўлі Бел­АЭС. Тут не было пяшчоты і ласкі, тут было выкрыццё адмоўных рысаў характару чалавека, які лічыць сябе уладаром прыроды і ў сваёй велічы руйнуе будучыню – сваю і сваіх дзяцей: атручвае рэкі, выпальвае лясы, забівае братоў меншых… Гэта было адно з наймацнейшых выступленняў вечара.

Але летні вечар, цёплы ветрык і бляск сонечных зайчыкаў на вадзе не схілялі да тугі. Сумныя ноты і трывожныя пачуцці парушыла лёгкай і пазітыўнай песняй Алёна Якубцэвіч з аддзела культуры і вольнага часу аграгарадка Рытань.

Завяршаючым акордам стала выступленне Людмілы Сака­лоўскай з дзіцячай біблія­тэкі, якой дапамагалі дзяў­чынка-вавёрачка і хлопчык-зайчык. Гледачам давялося адгадваць іх загадкі – а ўзамен атрымліваць за гэта прызы.

berag4.jpg

berag5.jpg

berag6.jpg

berag7.jpg

berag8.jpg

berag9.jpg

Лепшымі Берагінямі журы прызнала: Вераніку Ганчарову – трэцяе месца, Алену Галавіну – другое, Маргарыту Янульчык – першае. Гран-пры конкурсу і саламяная фігурка сімвала свята адправілася ў Міхалішкі з Марыяй Вайцяховіч.

berag10.jpg

berag11.jpg

berag13.jpg

berag14.jpg

berag15.jpg

berag16.jpg

Антон МАЛЬШЭЎСКІ, фота аўтара.

ostrov-red.malshevski@tut.by


Текст: