Трокеники отметили свое 555-летие

18:55 / 14.07.2017

Кожная вёска, як і чалавек, адметная сваім лёсам і характарам, гісторыяй, якую працай, справамі і талентам стваралі яе жыхары…

Прытуліўшыся да Полацкага тракту прыгожымі дагледжанымі дамкамі, якія з ранняй вясны і да позняй восені патанаюць у буйстве рознакаляровых кветак, ужо больш за пяць стагоддзяў стаяць на гэтым месцы Трокенікі.

На мінулым тыдні аграгарадок, яго жыхары і шматлікія госці па-сваяцку цёпла і весела адзначылі круглабокую дату – 555-годдзе вёскі.

trokeniki5.jpg

trokeniki7.jpg

trokeniki13.jpg

Па святочна ўпрыгожанай плош чы і сцэне ля бібліятэкі­музея, дзе нарадзіўся і гадаваўся мас так стагоддзя, знакаміты жывапісец Мар’ян Богуш­Шышка, па да гледжаных панадворках і пафарбаваных платах, па паўсюдна скошанай траве – стала зразумела, што да свята жыхары Трокенік рыхтаваліся адной вялікай і дружнай сям’ёй, – сумленна і ад душы.

Відаць, нават у нябеснай канцылярыі ацанілі намаганні жыхароў Трокенік – яркае сонца, быццам сышоўшы з аднайменнай карціны Богуша­Шышкі, залівала ў гэты дзень святочную пляцоўку і імкнулася прабіцца скрозь густую лістоту векавых ліп.

Да ўрачыстасці заставалася больш за паўгадзіны, але людзі загадзя збіраліся на свята – жывы вірлівы ручаёк струменіўся па цэнтральнай вуліцы аграгарадка. На свята да суседзяў прыехалі госці з Быстрыцы, Катлоўкі, Вароны і Варнян.

trokeniki6.jpg

trokeniki.jpg

trokeniki11.jpg

Да радасці дзетвары працавалі надзіманыя горкі. А ўдосталь наскакаўшыся на іх, можна было паласавацца папкорнам ці салодкай ватай або праехаць на дзіцячым электрамабілі. Дарослых прысмакамі зазывалі аўталаўка Астравецкага райспажыўтаварыства і гандлёвая палатка КСУП «Варняны», а пах шашлыкоў казытаў нос...

На сценах бібліятэкі былі аформлены выставы. Пра працаўнікоў вёскі і калгаса расказвалі артыкулы розных гадоў журналістаў газеты «Астравецкая праўда». З чорна­белых фотаздымкаў, якія распавядалі пра жыццё школы, шчасцем і бесклапотнасцю свяціліся вочы дзяцей – дарослыя людзі шукалі сябе сярод іх. Мужчына, валасы якога пасерабрыў час, а жыццё ўжо паспела падарыць унука і ўнучку, паказваў мне на агульным здымку маленькага хлопчыка з вялікім букетам бэзу – сябе. Хоць у сценах былой Трокеніцкай базавай школы даўно не звініць званок і не чуваць вясёлых дзіцячых галасоў – памяць пра яе жывая, гэтак жа, як пра калгас і клуб.

trokeniki10.jpg

Свята вёскі пачалося з прыві тальнага слова старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Эдуардаўны Тальчук:

– Трокенікі – утульны і прыгожы аграгарадок. Свята вёскі – гэта ваша свята, таму хачу павіншаваць вас з юбілейнай датай і расказаць пра некаторыя планы: неўзабаве ў Трокеніках з’явіцца пункт бытавога абслугоўвання.

trokeniki2.jpg

Віншаванні і цёплыя словы па дзякі за падрыхтоўку да свята аднавяскоўцам адрасаваў старшы ня Варнянскага сельвыканкама Аляксандр Часлававіч Вярбовіч. Да іх далучыўся і выконваючы абавязкі дырэктара КСУП «Варняны» Андрэй Мар’янавіч Бушмовіч. Да слова сказаць, спонсарам свята стала гэтае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства.

Людзі, якія заслугоўваюць найбольшай увагі і пашаны, – доўгажыхары, іх у Трокеніках трое: Генуэфа Адольфаўна Баброўская, Павел Казіміравіч Таргонскі і Апалонія Тамашаўна Філіповіч. На жаль, па стане здароўя не ўсе яны змаглі прысутнічаць на свяце – ганаровыя граматы і памятныя падарункі доўгажыхарам паабяцалі перадаць іх сваякі.

Раней у Трокеніках быў цэнтр калгаса імя Куйбышава, затым – СВК «Трокенікі». З далучэннем гаспадаркі да СВК «Варняны» для вяскоўцаў жыццё не змянілася – яны працягваюць працаваць на родных палетках, на сваёй ферме. За шматгадовую і плённую працу падарункі атрымалі Рэгіна Міхайлаўна Паршонак, Часлаў Канстанцінавіч Таргонскі і Зінаіда Пятроўна Бялевіч.

Па традыцыі былі вызначаны лепшыя вясковыя падворкі. Па прызнанні арганізатараў свята, зрабіць гэта было нялёгка, таму што ў Трокеніках шмат дагледжаных сядзіб. Тым не менш гаспадынямі найбольш прыгожых падворкаў былі прызнаны Валянціна Антонаўна Сасноўская, Эсміра Адалятаўна Макевіч і Таццяна Карлаўна Іванчык.

trokeniki3.jpg

trokeniki4.jpg

trokeniki14.jpg

Цешыць, што Трокенікі прырастаюць і маладзеюць: сёлета ут нарадзілася сямёра дзетак. Самая малодшая жыхарка аграгарадка – дзяўчынка Веста з’явілася на свет за тыдзень да свята у сям’і Анастасіі і Мікалая Загурскіх. На пастаяннае месца жыхарства ў аграгарадок пераехала маладая сям’я – Эдуард і Жанна Дэнюш з сынам.

Першы званок сёлета ўпершыню прагучыць для траіх прыгажунь – Інэсы Пясляк, Вікі Кяжун і Ксеніі Мазыркі. Наперадзе іх чакае вялікае і доўгае падарожжа ў краіну ведаў, новыя адкрыцці, сябры, перамогі і радасці.

Сёлета выпырхнуць з бацькоўскага дома ў вялікі свет шасцёра юнакоў і дзяўчат, якія скончылі школу. Няхай першая самастойная спроба стаць «на крыло» стане для іх спакойнай і паспяховай.

trokeniki15.jpg

Цудоўным аздабленнем урачыстай праграмы сталі музычныя нумары ў выкананні супрацоўніц аддзела культуры і вольнага часу аграгарадка Міхалішкі. А напрыканцы свята гасцей і жыхароў Трокенік чакаў шыкоўны падарунак – выступленне ваеннага аркестра Смаргонскай пагранічнай групы.

…Песні, узнагароды, конкурсы малюнкаў на асфальце і на лепшую кветкавую кампазіцыю, шчырыя размовы і ўсмешкі – свята вёскі надоўга запомніцца жыхарам і гасцям Трокенік. З нагоды круглабокай даты вёскі на скрыжаванні вуліц ўсталявалі камень з памятным надпісам – каб кожны, хто праязджае ці праходзіць міма, ведаў, што юбілей Трокенік атрымаўся на адны «пяцёрачкі»!

trokeniki9.jpg

trokeniki12.jpg

Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.

ostrov-red.ganulich@tut.by

Текст: Главный администратор