Встреча с художником Олегом Дробышевский

13:53 / 28.06.2017
IMG_7712.jpgНа творчую сустрэчу з мас­таком Алегам Драбы­шэўскім самыя актыўныя і цікаўныя астраўчане адправіліся ў інфармацыйны цэнтр кіна­канцэртнай залы «Астравец».
Прыглядзеўшыся да твораў Дра­бы­шэўскага, пачынаеш разумець, чаму яго стыль называюць аксамітным: кожны дотык пэндзліка, кожная каляровая плямка нібы пераліваюцца адценнямі і, разліваючыся па палатне, пераплятаюцца з іншымі, ствараючы адзіны момант, які, хоць і стаў вечнасцю, больш ужо ніколі не паўторыцца. 
Са, здавалася б, добра вядомымі жыхарам раёна «Табарышкамі» і «Чубэйкай», «Зімняй рапсодыяй» і «Часам вясны» прысутныя пазнаёміліся зноў, даведаўшыся шмат цікавага пра гісторыю іх напісання.
Праз успаміны, з прыказкамі і жартамі, Алег Аляксандравіч не толькі засяродзіў увагу на асаблівасцях і асноўных момантах кожнай карціны, але і на тэорыі іх стварэння – да прыкладу, дзе знаходзіцца цэнтр выявы і што такое залатое сячэнне.
Цікавасць выклікала работа Алега Драбышэўскага, напісаная ў 2016 годзе, – «Дарога дзяцінства». Заслужана стаў фіналістам ХХ юбілейнага міжнароднага конкурсу ў Маскве яго мастацкі твор «Водар Радзімы».
Актыўна і бурна госці выставы аб­мяр­коўвалі магчымыя назвы двух новых твораў, пра гісторыю стварэння якіх мастак расказаў пад канец сустрэчы – прапанова паўдзельнічаць у значнай і важнай справе была ўспрынята на ўра.
IMG_7703.jpg
Талент вядомага мастака з Астравеччыны Алега Драбышэўскага натхняе, дапамагае навучыцца бачыць прыгажосць у звычайным, цаніць сваю гісторыю, куточак, дзе ты нарадзіўся і вырас. 

Текст:
Фото: Ольга Хотянович