Островецкие умельцы продемонстрировали свои таланты на фестивале-ярмарке народных художественных ремесел «Весенний букет»

10:00 / 01.06.2017

Астравецкія ўмельцы прадэманстравалі свае таленты на ІХ рэспубліканскім фестываль-кірмашы народных мастацкіх рамёстваў «Вясновы букет», які праходзіў у Мінску.

kirma6.jpg

У фестывалі ўдзельнічалі майстры народных промыслаў з усіх абласцей – і вочы разбягаліся ад прадстаўленага хараства. Тут былі вяночкі і фігуркі з саломкі, гліняныя збаночкі, кошыкі з лазы, абярэгі – словам, сувеніры на любы густ.

Тут можна было не толькі атрымаць эстэтычнае задавальненне ці стаць уладальнікам арыгінальнай, адзінай у сваім родзе, рэчы, але і паўдзельнічаць у цікавых майстар-класах па саломапляценні, ганчарнай справе і нават паспрабаваць свае сілы на ткацкім станку.

kirma61.jpg

Астравецкі цэнтр культуры і народнай творчасці прадставілі Алена Ігнатаўна Малышава, Святлана Уладзіміраўна Батура і Генрых Іванавіч Саленік. Госці фестывалю з  цікавасцю падыходзілі да астравецкай выставы і з задавальненнем набывалі арыгінальныя сувеніры на памяць.

Пакуль майстры дэманстравалі свае вырабы, на сцэне гасцей фестывалю забаўлялі артысты. Астравеччыну прадстаўляў народны калектыў народнай песні «Світанак».

Свята атрымалася цікавым і насычаным: на «Вясновым букеце» сабраліся шматлікія адценні непаўторнага беларускага каларыту і народных традыцый.

Дзмітрый МАКСІМАЎ,

рэжысёр народнага тэатра Астравецкага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Текст: Главный администратор