Торжественное мероприятие, посвященное профессиональным праздникам – Дню печати и Дню работников радио, телевидения и связи, прошли 11 мая в областном драматическом театре

09:28 / 12.05.2017
DPP_28220.JPG

Урачысты сход, прысвечаны Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі, прайшоў  у Гродзенскім абласным драматычным тэатры.

Журналістаў друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі ад імя абласных  выканаўчага камітэта і Савета дэпутатаў павіншаваў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандр Вярсоцкі. 

У сваім выступленні Аляксандр Людвігавіч адзначыў, што сродкі масавай інфармацыі Гродзеншчыны паспяхова развіваюцца. Гэта пацвярджаецца і дасягненнямі на рэспубліканскай інфармацыйнай пляцоўцы. Сёлета ў вобласці ёсць перамогі на рэспубліканскім конкурсе інтэрнэт-прэміі “ТИБО”. Можна ганарыцца і ўдзелам у конкурсе “Залатая Ліцера”,  дзе восем рэдакцый газет сталі яго пераможцамі і лаўрэатамі.

Шэраг журналістаў атрымалі ўзнагароды і  падчас абласной урачыстасці. Сярод іх – загадчыца аддзела інфармацыі і сацыяльных праблем “Астравецкай праўды”  Марына Мацкевіч, якой Аляксандр Вярсоцкі ўручыў  Ганаровую грамату галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама.

Павіншаваць журналістаў з прафесійным святам прыйшла і старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Іванова.

І яшчэ адну ўзнагароду паклалі ў сваю скарбонку астравецкія журналісты. На гэты раз  –  Ганаровую грамату за асвятленне дзейнасці прафсаюзных арганізацый і тэмы сацыяльнага партнёрства.

Прыемным падарункам для супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі вобласці  стаў і канцэрт зорак абласной эстрады.

DPP_28210.JPG 
DPP_28211.JPG 
DPP_28217.JPG 
DPP_28225.JPG 
DPP_28226.JPG 

Текст:
Фото: Михаила ИСАЧЕНКО