Кемелишковские "Искорки" заискрили на областном конкурсе

12:38 / 07.05.2017

iskorki.jpgЗадорныя “Іскрынкі” з Кямелішкаўскага філіяла Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў сталі пераможцамі ХVIII адкрытага рэгіянальнага фестывалю-конкурса дзіцячай аматарскай харэаграфічнай творчасці “Крыштальны туфлік”. 
Прадэманстраваць свае таленты на сцэне Лідскага Палаца культуры сабраліся 35 калектываў з розных рэгіёнаў Гродзенскай вобласці. Конкурс праходзіў для трох узроставых катэгорый у дзвюх намінацыях: народна-сцэнічны танец і эстрадны, спартыўна-бальны танец.
Кямелішкаўскія “Іскрынкі”, выхаванцы таленавітага кіраўніка Таццяны Альбертаўны Смірновай, распаліліся не на жарт – іх народна-сцэнічны танец “Сіртакі” пакарыў прафесійнае журы і прынёс калектыву чарговую перамогу ў конкурсе і галоўны прыз – крыштальны туфлік.
Віншуем! 

Текст: