Четыре творческих коллектива Островетчины подтвердили звание народных и образцовых
09:08 / 20.04.2017
На мінулым тыдні ў Астраўцы званні народных і ўзорных пацвярджалі чатыры калектывы: народны тэатр Астравецкага цэнтра культуры і народнай творчасці (кіраўнік Ганна Віктараўна Ашоўская), народны ансамбль народнай песні “Світанак” (кіраўнік Наталля Валер’еўна Літвін), дзіцячы ўзорны духавы аркестр (кіраўнік Віталь Валер’евіч Раткевіч) і дзіцячы ўзорны хор “Ветразь” Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Ірына Анатольеўна Волчэк). Усе яны добра справілі з пастаўленай задачай і пацвердзілі свае званні.
Акрамя гэтага, з папярэднім праслухоўваннем выступіла аматарскае аб’яднанне з Рымдзюн “Жылвіціс” (кіраўнік Наталля Аляксандраўна Белячыц) – і члены камісіі годна ацанілі іх нумар. Магчыма, у будучым на Астравеччыне на адзін народны ансамбль стане больш.