В Островце чествовали молодых специалистов

10:02 / 11.02.2017
молспецШматлікі дэсант актыўных і крэатыўных спецыялістаў высадзіўся на Астравеччыну ў жніўні мінулага года: рашучы погляд, задор у вачах і цвёрдая ўпэўненасць, што пры жаданні можна «горы звярнуць». За гэты час яны прайшлі «баявое хрышчэнне» на рабочых месцах і ўжо прывыклі да таго, што ранкам замест заняткаў ва ўніверсітэце ці каледжы трэба ісці на працу. Яны – маладыя спецыялісты Астравецкага раёна, ушанаванне якіх  адбылося на мінулым тыдні.

Ідэя ўрачыста вітаць маладых спецыялістаў на астравецкай зямлі ўзнікла трынаццаць гадоў назад – і з таго часу стала добрай традыцыяй. Гэта цудоўная магчымасць сабраць усіх прадстаўнікоў маладой змены ў адным месцы і ў адзін час, каб не толькі павіншаваць з пачаткам працоўнай дзейнасці, але пазнаёміць з раёнам, яго кіраўніцтвам і ўрэшце адзін з адным.

Вось і сёлета кінакан­цэрт­­ная зала «Астравец» напоў­нілася юнакамі і дзяў­­чатамі, якія напачатку з ціка­васцю паглядзелі відэа­фільм пра маладых спе­цыя­ліс­таў, дзе ў галоўных ролях многія пазнавалі сябе.

молспец1А далей надышла чарга цёплых прывітальных слоў. Першай з гэтай місіяй на сцэну паднялася старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Эдуардаўна Тальчук.

– Мне вельмі прыемна бачыць у зале столькі маладых і актыўных людзей, – сказала І.Э. Тальчук. – Вы ўжо не нявопытныя навабранцы, якія ўпершыню прыйшлі на рабочае месца, а сапраўдныя спецыялісты, якія пера­адолелі перыяд адаптацыі, па­с­пелі праявіць свае здольнасці і зарэкамендаваць сябе адказ­ны­­мі і добрасумленнымі работнікамі. Але самае цікавае ў вас яшчэ наперадзе. Дзякуючы будаўніцтву Беларускай АЭС, Астравецкі раён атры­маў магутны імпульс раз­віцця. Наш горад хутка расце: з’яўляюц­ца новыя аб’екты інфраструкту­ры – а разам з імі месцы работы і перспектывы прафесійнага росту. Таму, упэўнена, вы не пашкадуеце, што прыехалі працаваць менавіта на Астравеччыну.

Словы старшыні ра­­ён­нага Савета дэпута­­­таў пацвердзіў на­стаў­нік фізікі СШ №2 Уладзі­мір Мікалаевіч Кры­вец. За паўтара года сваёй работы ён паспеў зарэкамендаваць сябе як цудоўны педагог і стаць пераможцам розных конкурсаў.

– Я лічу, што сучасны спе­цыяліст павінен быць адукаваным, ініцыятыўным і актыўным, – сказаў малады настаўнік. – Мы павінны не проста працягваць справу сваіх папярэднікаў, а развівацца і ўдасканальвацца.

А пасля надышла чарга ўшанавання новых работнікаў раёна. Маладых спецыялістаў самай шматлікай –  сацыяльнай – сферы прывітаў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла.

молспец2
– Астравец – перспектыўны горад энергетыкаў. Аднак ён не зможа існаваць і развівацца без маладых і ініцыятыўных лю­дзей. Таму, спадзяюся, менавіта тут вы зможаце рэалізавацца як прафесіяналы і станеце сапраўнымі патрыётамі Астравеччыны і сваёй краіны.

З пажаданнямі не толькі шчыра і добрасумленна працаваць на палях і ў лясах Астравеччыны, але і пусціць тут свае карані звярнуўся да маладых работнікаў сельскай і лясной гаспадаркі першы намеснік старшыні райвыканкама Руслан Мікалаевіч Сачко.

Прымнажаць і разві­ваць прафесійныя на­­в­ы­­­кі, ствараць і рэалізоў­­­ваць цікавыя праекты, стаць не проста цаглінкамі, а трывалым фундаментам будучыні пажадалі новым работнікам Беларускай АЭС, сферы бытавога абслугоўвання, гандлю, будаўніцтва, архітэктуры, права­ахоў­ных органаў і аддзела па надзвычайных сітуацыях намеснікі стар­­шыні райвыканкама Павел Вікта­равіч Мілешка і Віктар Мікалаевіч Зелянко.

молспец3

молспец4

молспец5

молспец6А супрацоўнікі аддзела ідэала­гічнай работы, культуры і па справах моладзі, Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў і Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі парадавалі прысутных прыгожымі музычнымі нумарамі.

А потым маладыя спецыялісты адправіліся знаёміцца з Астра­вецкім раёнам. Наведванне сучасных будынкаў гімназіі, ДЛГУ «Астравецкі лясгас», інфар­ма­цыйнага цэнтра АЭС, Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў, а таксама новых мікрараёнаў, непаўторнага касцёла святой Тройцы ў Гервятах і памятнае фота ля каменя на пляцоўцы будаўніцтва БелАЭС пакінулі шмат прыемных уражанняў і, думаецца, запомняцца маладым спецыялістам надоўга.

Аднак і на гэтым сюрпрызы не скончыліся. Яшчэ іх чакалі «хлеб і відовішчы» ў «Галактыцы»: тут была падрыхтавана цікавая забаўляльная праграма.

Марына МАЦКЕВІЧ, фота Антона МАЛЬШЭЎСКАГА.

Текст:
Фото: Антон Мальшевский