Ученица Гудогайской школы Полина Венгровская стала победительницей республиканского конкурса

10:43 / 31.01.2017
полина венгровскаяВучаніца 6 “Б” класа Гудагайскай сярэдняй школы Паліна Вянгроўская стала пераможцай Рэспубліканскага конкурсу творчых работ “І складаюцца самыя дзівосныя казкі…” ў намінацыі “Выяўленчае мастацтва”, арганізатарам якога стаў Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.

У  снежні мінулага года музей заклікаў хлопчыкаў і дзяўчынак стаць удзельнікамі конкурсу, прысвечанага 110-годдзю пачатку творчай дзейнасці Якуба Коласа, 90-годдзю верша “Савось-распуснік” і 90-годдзю зборніка алегарычных апавяданняў  “Казкі жыцця”.

З прапанавых твораў Паліне больш за ўсё спадабаўся верш “Савось-распуснік” –менавіта на аснове дзяўчынка і стварыла кампазіцыю пад назвай “Сеў каток на дубок”.

Прыемна і радасна, што члены журы –  вядомыя беларускія паэты, мастакі і дзеячы культуры – сярод  соцень  работ з розных рэгіёнаў Беларусі адзначылі  менавіта кампазіцыю Паліны Вянгроўскай.

24 студзеня дзяўчынка  разам з класным кіраўніком Марыяй Алегаўнай Мальдзіс была запрошана на ўрачыстую цырымонію падвядзення вынікаў конкурсу ў Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.

Дыплом ад кіраўніка музея, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі БеларусьЗ.Камароўскай, падарунак і дыпломад галоўнага рэдактара газеты “Шапакляк” А.І.Гармаза,  а таксама  падпіска на 5 месяцаў на гэтае дзіцячае выданне – ўзнагароды, якія дзяўчынка атрымала  за сваю творчасць. Яшчэ адным  прыемнымпадарункам для пераможцаў конкурсу  стала  аглядная экскурсія “Якуб Колас. Жыццё і творчасць.”

ЖаннаЯНЦЭВІЧ, намеснік дырэктара Гудагайскай СШ.