В Рымдюнах провели акцию "Подари тепло людям"

14:21 / 27.01.2017
в РымдюнахЗімовы час – асаблівы, таму што мары і жаданні дзяцей, а часам і дарослых, спраўджвае Дзядуля Мароз.

Для жыхароў Рымдзюн і гасцей аграгарадка пад Стары Новы год такім чараўніком і ініцыятарам акцыі “Падары цяпло людзям” стала актыўная ўдзельніца фальклорнай групы “Жыльвіціс” Марыя Мухніцкая.

в Рымдюнах1Кожнага, хто ў гэты вечар завітаў у святочна аздобленую залу, чакалі падарункі: самаробныя сувеніры, салодкія пеўнікі, пульхныя пончыкі, а таксама ўсмешкі, добрыя словы і шчырыя пажаданні на новы год.

Цудоўным завяршэннем вечара стаў канцэрт шансона. Душэўныя і лірычныя кампазіцыі выконвалі Дзмітрый Карась, Таццяна Коршук, Марыда Дрангай, Аляксандр Назараў, Павел і Марыя Скірухі, Уладзімір Сукалінскі.

в Рымдюнах2

Наталля БЯЛЯЧЫЦ, загадчыца аддзела культуры і дасугу аг. Гервяты. Фота Т.Кучэўскай.