Больш за 500 чалавек паўдзельнічала ў акцыі «Чысты лес»

16:46 / 19.10.2019

Па ініцытыве Міністэрства лясной гаспадаркі сёння ў рэспубліцы прайшла добраахвотная акцыя «Чысты лес», якая сёлета прысвечана Году малой радзімы. На Астравеччыне школьнікі, валанцёры, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх аб’яднанняў напрацягу тыдня дапамаглі лесаводам прыбіраць смецце ў лесе – у акцыі паўдзельнічала 543 чалавека.

1.jpg

Актывісты не толькі збіралі смецце ў лясах, але і займаліся дапаўненнем лясных культур. Агульнымі намаганнямі было сабрана і вывезена з лесу 52 кубаметра смецця, пасаджана 25 тысяч елачак і сасонак. У дэндрапарку Гервяцкага лясніцтва і ля воінскай часці ў Варнянах з’явіліся новыя дрэвы.

2.jpg

3.jpg

4.jpg

– Вострай праблемай для леснікоў з’яўляюцца несанкцыяваныя звалкі ў лясах. Прыемна, што на заклік зрабіць лес чыстым адгукнулася столькі людзей, – адзначыў намеснік дырэктара па ідэалагаічнай рабоце ДЛГУ «Астравецкі лясгас» Пётр Крупеньчык. – Самыя актыўныя ўдзельнікі акцыі, школьнікі, атрымалі падарункі.

НА ФОТА: Актывісты БРСМ гарадскіх школ і дзіцячага садка №3 прыбіраюць несанкцыянаваную звалку ў лесе побач з вёскай Кялёйці.

Текст:
Фото: Алёна Ганулич