“Гарадскі шпацыр” прэзентавалі на рэспубліканскай выставе ў Мінску

08:48 / 24.04.2019

Вучні сярэдняй школы №1, вядучыя відэапраекта “Гарадскі шпацыр”, які выходзіць на сайце “Астравецкай праўды”, Раман Дрэма і Мілана Макей прэзентавалі свае напрацоўкі на рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці моладзі.

 –  Папярэдне адбыўся абласны адбор творчых распрацовак настаўнікаў і школьнікаў – у лік лепшых трапіў астравецкі праект, з якім нам прапанавалі выступіць на рэспубліканскай выставе, – расказала настаўніца сярэдняй школы №1 Ала Каржанок. – Дарэчы, Гродзенскую вобласць на рэспубліканскай выставе прадстаўлялі толькі дзве школы – наша школа і ашмянская гімназія.

viber image 2019-04-22 09.58.21.jpg

 Раман і Мілана творча падышлі да прэзентацыі праекта і прадэманстравалі відэаролікі “Гарадскога шпацыру”, у якіх яны расказваюць пра гісторыю і адментнасці вуліц нашага горада.

0.jpg

3.jpg

Дарэчы, ужо на гэтым тыдні астравецкія школьнікі прадставяць “Гарадскі шпацыр” на творчым конкурсе “Медыясфера”, які праводзіць Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт. Пажадаем ім поспехаў!

Текст:
Фото: из архива СШ № 1